Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 43 (1523-1560). Кніга запісаў
- Год издания: 2003
- Издательство: Беларуская навука
- Кол-во страниц: 167
- Состояние: Хорошее
- Переплёт: Твёрдый
- Город: Минск
- Телефон: +3752918666721
- Способ связи: Телефон, Viber, E-mail
- Способ передачи: Самовывоз, Отправка
- Размещено: 22.08.2020 12:07
- Истекает через: Это объявление истекло
Описание
Літоўская метрыка — збор спецыфічных матэрыялаў вялікакняжацкай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага XV–XVIII стст. з копіямі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Рады ВКЛ, соймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. У склад Метрыкі ўваходзілі таксама некаторыя важныя пабочныя матэрыялы (пераклады ярлыкоў крымскіх ханаў, спісы з маскоўскіх дыпламатычных дакументаў і інш.), справаводныя матэрыялы (рэестры актаў, інвентары Метрыкі і інш.).
Даныя аб больш чым 300 гістарычных дзеячах сабраны ў новым выданні “Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 43 /1523-1560/”.
Яе арыгінал у адным экзэмпляры захоўваецца ў Расійскім дзяржархіве старажытных актаў у Маскве. Менавіта там карпатліва вывучаў першакрыніцу і рыхтаваў выданне, якое выйшла ў нашай краіне, кандыдат гістарычных навук супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Мянжынскі. На падрыхтоўку “Метрыкі” было затрачана ў цэлым сем гадоў,
Гэта адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі – найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх земляў ХV – ХVІІІ стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, г. Масква) – важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам.
Всего просмотров: 36, за сегодня: 1